ШІ-асістэнт

Мы стварылі спецыяльнага віртуальнага кансультанта, навучанага на актуальнай інфармацыі, якая тычыцца культуры і грамадскай дзейнасці ў Беларусі. Асістэнт працуе ананімна, даступны праз вэб і дапамагае:

– арганізоўваць падзеі і камунікацыю
– арыентавацца ў новых правілах, рэестрах, абмежаваннях
– знаходзіць рэсурсы і інструкцыі
– абараняць сябе ў складаных сітуацыях

Як выкарыстоўваць асістэнта:

1. Карыстайся онлайн

Вы можаце проста адкрыць вэб-версію і пачаць дыялог. Асістэнт разумее пытанні на штодзённыя тэмы і можа спасылацца на дакладныя дакументы або парады.

2. Інтэгруй у свой праект

Для арганізацый і ініцыятываў, што хочуць выкарыстоўваць бота ў сваім асяроддзі, мы гатовыя даць доступ да інструкцыі па ўкараненні (пасля верифікацыі і тлумачэння мэтаў).

Нам патрэбна дапамога

1. Падтрымка карыстальнікаў

Мы шукаем валанцёраў, гатовых дапамагаць у навучанні людзей карыстацца асістэнтам і разумець, як ён працуе.

2. Папаўненне базы ведаў

Калі вы можаце дапамагаць у зборы актуальнай інфармацыі, дакументаў і правераных парад — напішыце нам.