Парсінг і маніторынг

Мы штодня збіраем адкрытую інфармацыю з дзяржаўных і незалежных крыніц,
каб аналізаваць, што адбываецца ў сферы культуры ў Беларусі.

Што мы адсочваем:

– афіцыйныя сайты, рэестры, абвесткі, рашэнні органаў улады
– сайты і сацсеткі культурных ініцыятыў
– каментары, публікацыі, петыцыі, звароты
– выказванні экспертаў, адкрытыя выступленні, медыяпрастору
Наша мэта — своечасова выяўляць праблемы, абмежаванні, станоўчыя змены і тэндэнцыі, што ўплываюць на працу людзей у культуры.

Як можна дапамагчы

1. Дадаць спасылкі для маніторынгу

Калі вы ведаеце пра старонку, суполку ці асобу, якую варта манітораваць — падзяліцеся з намі. Гэта можа быць дзяржаўны сайт, мясцовы форум, акаўнт у сацсетцы або сайт установы культуры.

2. Далучыцца да збору і аналізу

Мы шукаем людзей, гатовых дапамагаць:
– фіксаваць і захоўваць інфармацыю
– класіфікаваць дадзеныя па тэмах
– адсочваць новыя крыніцы

Форма для валанцёраў:

Калі хочаце стаць часткай каманды аналітыкаў — дашліце кароткі тэкст пра сябе (1000+ знакаў). Распавядзіце, чаму вам цікавы гэты працэс, які ў вас досвед, чым хочаце займацца. Мы адказваем на запыты праз пошту.

3. Скарыстацца з нашай працы

На падставе парсінгу мы фармуем ананімны архіў, які можа быць выкарыстаны для аналізу, справаздач, рэгістрацыі зменаў і тлумачэння працэсаў. Для доступу патрэбны асобны запыт.