Мы працуем, каб культурныя людзі ў Беларусі не заставаліся сам-насам з бюракратыяй, страхам і ізаляцыяй.
Мы распрацоўваем тэхналогіі, якія дапамагаюць арыентавацца, аб’ядноўвацца і дзейнічаць — у складаных умовах, але з улікам годнасці і сэнсу.
Праект “Кропка моцы”
Мы не першая ініцыятыва, але мы — адна з нешматлікіх, што зрабіла стаўку на тэхналогіі, ШІ і зваротную сувязь з тымі, хто на месцах. У нас няма офісаў, у нас ёсць інструменты.
Наша каманда — гэта 5 чалавек, якія працуюць ананімна, але публічна прадстаўлены праз ролі і функцыі. Мы адкрытыя ў тым, як арганізуем працу, і гатовыя дзяліцца досведам.