Архіў інфармацыі
Для каго гэты архіў
Архіў прызначаны для тых, хто працуе з культурай у Беларусі — даследчыкаў, журналістаў, незалежных арганізацый, аналітыкаў, а таксама ініцыятыў, якія ствараюць або падтрымліваюць культурныя праекты.
Што мы захоўваем
У архіве мы збіраем і структуруем максімальна поўную карціну адкрыта даступнай інфармацыі, якая датычыцца культурнага поля Беларусі. У тым ліку:
– афіцыйныя дакументы і звесткі з дзяржаўных сайтаў (пастановы, рэестры, правілы, абмежаванні, рашэнні органаў улады);
– публікацыі і абвесткі ад дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый;
– каментары ў сацыяльных сетках, допісы карыстальнікаў, адкрытыя дыскусіі, якія закранаюць тэмы культуры, мовы, мастацтва, супольнасцей, ініцыятыў;
– медыяпаведамленні, інтэрв’ю, блогі, публічныя рэакцыі на падзеі ў сферы культуры.
Навошта гэта патрэбна
– каб бачыць дынаміку зменаў — што, калі і як уплывае на культурныя супольнасці;
– каб выяўляць праблемы і патрэбы на ранніх стадыях;
– каб працаваць з данымі пры прыняцці рашэнняў: арганізатарам мерапрыемстваў, медыя, даследчыкам;
– каб адсочваць, на які кантэнт людзі рэагуюць, як мяняецца стаўленне да мовы, супольных дзеянняў, і што ўплывае на паводзіны;
Празрыстасць і абмежаванні
Гэта не закрытая база. Але, з улікам рызык, мы не даём адкрытага доступу. Мы разглядаем запыты ад тых, каму сапраўды патрэбны архіў у рамках прафесійнай або аналітычнай дзейнасці.